Змест тэкстаў арыентаваны на развіццё цікавасці да чытання як сродку пазнання навакольнага асяроддзя, садзейнічае стварэнню ўмоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці дзяцей, іх творчых здольнасцей (урокі малявання). Можна выкарыстоўваць у вядучых формах дзейнасці дзяцей: гульнёвай, мастацка-маўленчай, групавой.
Тэксты могуць выкарыстоўвацца для пашырэння кругагляду дзіцяці, а таксама для выхавання гуманных адносін да ўсяго жывога, развіцця патрэбнасці ў пазнанні прыроды, фарміравання элементаў экалагічных ведаў.
Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту.
